На выхадных па поўначы краіны чакаюцца дажджы

На выхадных па поўначы краіны чакаюцца дажджы

У суботу, 14 верасня, у краіне чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет. 

Месцамі (удзень пераважна па паўночнай частцы краіны) пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах Віцебскай вобласці магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца 8-14 са знакам плюс, удзень будзе 14-20 цяпла.

15 верасня ўначы істотных ападкаў не чакаецца, зранку і ўдзень пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 3-9 вышэй за нуль, удзень прагназуецца ад +10 па поўначы краіны да +22 па паўднёвым захадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі