На выезд у Літву на мяжы стаяць сотні грузавікоў

На выезд у Літву на мяжы стаяць сотні грузавікоў

На выезд у Літву на мяжы стаяць сотні грузавікоў. На 6-ю гадзіну раніцы 5 снежня ў пункце пропуску "Каменны Лог" іх было ў чарзе 240, у "Катлоўцы" — 90, у "Беняконях" — 91, у "Прывалцы" — 15. На беларуска-польскай мяжы грузавікі стаялі ў чарзе толькі ў "Бераставіцы" (86) і ў "Брузгах" (32). У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску "Брэст" налічвалася 110 легкавікоў.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі кажуць, што гэта звычайная сітуацыя для канца года і "ніякіх крытычных ці праблемных пытанняў няма". Прэс-сакратар камітэта Аляксандр Цішчанка ў каментары БЕЛТА сказаў, што "грузаперавозчыкі закрываюць свой планавы год", таму ў гэты перыяд "павялічваецца колькасць грузаперавозак, але службы досыць актыўна спраўляюцца з такім грузапатокам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі