На волю выйшлі два палівязні, асуджаныя па "карагоднай справе"

Яўген Калпачык / spring96.org

На пачатку снежня на волю выйшлі два палітвязні, асуджаныя па "карагоднай справе". паведамляюць праваабаронцы. Гэта Віктар Дзенісенка і Яўген Калпачык.

"Карагодная справа" — адзін з самых масавых палітычных праэсаў у Беларусі. Некалькі дзясяткаў людзей былі асуджаныя за тое, што 13 верасня 2020 года ў Брэсце пратэстоўцы выйшлі на праезную частку. Там яны вадзілі карагод і спявалі, а іх разагнаў вадамёт.

25 лютага 2021 года Калпачыка і Дзенісенку прызналі вінаватымі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ім прысудзілі па паўтара года "хіміі". Дзенсіенка адбываў тэрмін у асіповіцкай ПУАТ-48, а Калпачык — у мазырскай ПУАТ-21.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.