На волю выйшаў палітвязень, 54-гадовы Уладзімір Шынкевіч.
Як паведамляюць праваабаронцы, 19 сакавіка Шынкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. Ён быў асуджаны на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму.
Паводле версіі следства, у сацсетцы "Аднакласнікі" Шынкевіч пакінуў зневажальны пост пра Аляксандра Лукашэнку. Што канкрэтна было ў тым пасце, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым пасяджэнні.