Вы тут

На волю выйшаў бізнесмен Аляксандр Кныровіч

Аляксандр Кныровіч / facebook.com/MademoiselleAleksa

На волю выйшаў беларускі бізнесмен Аляксандр Кныровіч. Ён знаходзіўся за кратамі са студзеня 2017 года. У ліпені 2018-га Кныровіча асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады цягам пяці гадоў. Кіраўніка групы кампаній “Сармат” прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Аляксандр Кныровіч не прызнаў сваю віну. Ён заявіў, што на прысуд паўплывалі словы Аляксандра Лукашэнкі, які жорстка выказаўся пра яго справу ўжо праз суткі пасля затрымання.

Восенню 2018 года Мінскі гарадскі суд знізіў тэрмін зняволення на год. Аднак у выніку бізнесмен выйшаў на волю яшчэ раней.

Кныровіч — адна з самых заўважных фігур у беларускім бізнесе. Ён інвеставаў у стартапы, выступаў на канферэнцыях, рэгулярна выступаў у медыях з крытыкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, пісаў аналітычныя артыкулы для эканамічных выданняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.