Прысуд Аляксандру Кныровічу — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Прысуд Аляксандру Кныровічу — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

4 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе абвяшчаецца прысуд па справе бізнесмена Аляксандра Кныровіча. Кіраўніка групы кампаній “Сармат” прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Дзяржаўны абвінаваўца патрабаваў пакараць Кныровіча 6 гадамі зняволення. Суддзя Юлія Крэпская задаволіла гэтае патрабаванне: бізнесовец прысуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады цягам 5 гадоў.

Прысуд Аляксандру Кныровічу — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

"Трымаюся нармальна, мне ўсё было зразумела яшчэ паўтара гады таму", — адрэагавала на прысуд мама Аляксандра Кныровіча, якая прысутнічала ў зале суда. Бацька бізнесмэна, які пасля яго затрымання кіраваў кампаніяй, на абвяшчэнне прысуду не прыйшоў.

Аляксандр Кныровіч быў затрыманы 25 студзеня 2017 года. Ён ужо правёў за кратамі 525 дзён.

Прысуд Аляксандру Кныровічу — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Фота: Еўрарадыё

Аляксандр Кныровіч не прызнае сваю віну. Бізнесмен заявіў пра намер абскардзіць гэты прысуд. Таксама ён заявіў, што на прысуд паўплывалі словы Аляксандра Лукашэнкі, які жорстка выказаўся пра яго справу праз суткі пасля затрымання:

"На ім таўра ставіць няма куды. Разам з тым дзясяткам, каго арыштавалі... Там сотні тысяч долараў круцяцца. Знайшлі там усё гэтыя цёмныя бухгалтэрыі ў яго. Але самае галоўнае, ён жа цяпер просіць аб памілаванні, аказваецца, ён гатовы плаціць і кампенсаваць страты, прызнае сваю віну. На іх таўра ставіць няма куды. І ласкі да жулікаў не будзе ніякай. Злодзей мусіць сядзець у турме! Такую рэзалюцыю я толькі што наклаў на даклад старшыні Камітэта дзяржбяспекі".

Аляксандр Кныровіч — адна з самых заўважных фігур у беларускім бізнесе. Ён рэгулярна выступаў у медыях з крытыкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, пісаў аналітычныя артыкулы для эканамічных СМІ. Тры "вострыя" тэксты Кныровіча сталі падставай для блакіроўкі Міністэрствам інфармацыі сайта KYKY.org у чэрвені 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі