Вы тут

Аляксандр Кныровіч выступіў у судзе з апошнім словам

Фота: tut.by

29 чэрвеня бізнесовец Аляксандр Кныровіч выступіў у судзе з апошнім словам, паведамляе tut.by. Напярэдадні абвінавачанне папрасіла прызначыць ім ад 3 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

"Мая справа пачалося 25 студзеня 2017-га. Прыйшлі супрацоўнікі КДБ, спыталі: "Вы ў курсе, што ў офісе "Сармата" ёсць пячатка "СТІ-Трэйдынг" [праз гэтую кампанію ішлі пастаўкі з Расіяй]? Сказаў, што так, але не бачу ў гэтым ніякага парушэння. На што сказалі: "Нам гэтага дастаткова". Гэтага было дастаткова для майго арышту! (...) У той жа вечар СМІ ўсёй краіны вылілі на мяне вядро памыяў, падаткі раптам сталі злачыннымі. Быў вылучаны фантастычны тэзіс, нібыта "адкаты" за пастаўку труб закладваліся ў кошт камунальных паслуг насельніцтву [па паведамленні КДБ]", — заявіў у сваім апошнім слове Аляксандр Кныровіч.

17 месяцаў, праведзеных пад вартай, ён называе вар'яцтвам, ад якога вельмі стаміўся. Бізнесовец кажа, што плаціў усе належныя падаткі. Ён падкрэслівае, што абвінавачанне не паказала матыў, "а без яго ці можа быць злачынства?".

Наконт хабару Кныровіч прызнаў толькі адзін эпізод, калі пагадзіўся на прапанову намеснікау Папоўскага перадаць 14 тысяч рублёў службовай асобе. Пра іншыя факты ён не ведаў. 

У сваім апошнім слове бізнесовец разважаў пра інвестыцыйны клімат Беларусі, што закон і практыка разыходзяцца, а зарэгістраваную фірму могуць абвясціць ілжэструктурай. "Гэта выклікае адток і адсутнасць нармальных інвестараў. Застаюцца спекулянты і выпадковыя людзі", — заявіў ён.

Адвакат Кныровіча звярнуў увагу на тым, што дзяржструктуры былі вінаватыя прадпрыемству яго кліента мільёны і своечасова не плацілі. "У выніку банкі абгрунтавана патрабуюць вярнуць крэдыты. Спробы спагнаць дэбіторскую запазычанасць праз звароты ў пракуратуру, Дзяржкантроль і суд апынуліся бясплённымі. Калі хочаш атрымаць назад грошы — вымагаюць хабар? Дык калі было вымагальніцтва, то паводле закону чалавек павінен быць вызвалены ад адказнасці", — упэўнены ён. Па яго словах, Кныровіч і яго калегі, працуючы праз фірму ў Расіі, заплацілі падаткаў нават больш, бо там "больш цяжкая нагрузка, чым у Беларусі". 

Суддзя Юлія Крэпская абвесціць прысуд 4 ліпеня.

Аляксандр Кныровіч і чацвёра яго калег былі затрыманыя ў студзені 2017 года. Іх вінавацяць у хабары і ўхіленні ад падаткаў. Працэс пачаўся 18 красавіка, у судзе Фрунзенскага раёна апынуліся сузаснавальнік і дырэктар ТАА «СарматТермо-Інжынірынг» Аляксандр Кныровіч. Акрамя Кныровіча па справе праходзяць намеснік дырэктара па продажах Яўген Папоўскі, намеснік дырэктара па эканоміцы Ігар Максімаў і вядучы эканаміст Андрэй Кускоў. Абвінавачанне патрабуе для Кныровіча 6 гадоў пазбаўлення волі, астатнім — ад 3 да 5 гадоў.