На волю пасля "сутак" не выйшаў арт-менеджэр і музыка Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі / viciebskspring.org
Уладзімір Булаўскі / viciebskspring.org

На волю пасля "сутак" не выйшаў віцебскі арт-менеджэр і музыка Уладзімір Булаўскі. Ён знаходзіцца за кратамі з 14-га снежня мінулага года, піша viciebskspring.org.

У 2022-м Булаўскага некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных справах — у лютым (15 сутак арышту), у ліпені (30 сутак арышту), у снежні. Паводле меркавання праваабаронцаў і ягоных сяброў, Уладзімір Булаўскі асуджаны да чарговага адміністрацыйнага арышту. Ёсць звесткі, што 30 снежня яго вазілі з ізалятара часовага ўтрымання ў міліцыю. Відаць, для складання чарговага пратакола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі