На Віцебшчыне з вайсковай часці ўцёк салдат без зброі

На Віцебшчыне з вайсковай часці ўцёк салдат без зброі

З вайсковай часці 71327, якая размяшчаецца каля вёскі Заслонава Лепельскага раёна, уцёк салдат. Гэтую інфармацыю журналістам Радыё "Свабода" пацвердзілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

"Пакуль гэта самавольная адлучка. Мы цяпер высвятляем прычыны адлучкі, вядзецца пошук вайскоўца. У любым выпадку ў залежнасці ад працягласці адсутнасці вайскоўца ў часці яго чакае адказнасць. Калі адлучка працягнецца да двух сутак, то адказнасць дысцыплінарная. Калі на больш працяглы тэрмін, то крымінальная", — удакладніла супрацоўніца прэс-службы Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Яна дадала, што вайсковец уцёк з часткі без зброі. Таксама вядома, што ён пакуль што не прымаў вайсковую прысягу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі