Вы тут

На Вадохрышча ўначы абяцаюць да -15

На Вадохрышча ўначы будзе мароз, а ўдзень — да +3 / Еўрарадыё

19 студзеня праваслаўныя ў Беларусі адзначаюць Вадохрышча.

Надвор'е ў гэты дзень будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, дождж, паведамляе Белгідрамет. 

Удзень месцамі па Беларусі прагназуецца туман. У асобных раёнах будзе слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні, удзень з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі вецер будзе парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 па захадзе да -11 па ўсходзе краіны, пры праясненнях будзе да 12-15 градусаў марозу. Удзень прагназуюць -3...+3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.