На трох літоўскіх пунктах пропуску спынілі мытнае афармленне аўтатранспарту
У літоўскіх мытных службаў адбыўся збой праграмнага забеспячэння. У сувязі з гэтым з 8.30 раніцы 12 верасня Літва спыніла мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту ў пунктах пропуску "Мядзінінкай" (сумежны беларускі пункт пропуску "Каменны Лог"), "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Шумкас" ("Лоша"). Як перадае прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, афармленне аўтатранспарту спыненае ў абодвух напрамках.
Беларускія памежнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.