На тэлеканале АНТ паказалі Віктара Бабарыку на вочнай стаўцы

На тэлеканале АНТ паказалі Віктара Бабарыку на вочнай стаўцы

Увечары 9 ліпеня на тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, які быў названы "спецрасследаваннем". Ён прысвечаны гучнай справе Белгазпрамбанка. Аператыўна з'явілася і тэкставая версія.

Было заяўлена, што па справе праходзіць больш за 20 чалавек і многія з іх "актыўна супрацоўнічаюць са следствам". Начальнік аддзела Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак заявіў, што "следства валодае неабвержнымі доказамі датычнасьці ўсіх фігурантаў крымінальнай справы да інкрымінаваных ім злачынстваў". Гаворка пра "сур'ёзныя эканамічныя злачынствы, хабары на мільёны долараў".

У сюжэце паказалі кадры вочнай стаўкі Віктара Бабарыкі і яго былога намесніка ў банку Кірыла Бадзея. Пры гэтым нейкіх слоў Бабарыкі не прагучала.

Як вядома, патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, экс-банкір Бабарыка абвінавачваецца ў "адмыванні грошай, атрыманых злачынным шляхам", ва "ухіленні ад выплаты падаткаў", у "даванне хабару паўторна або ў асабліва буйным памеры".

Віктар Бабарыка прызнаны праваабаронцамі палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі