Вы тут

На сувязь не выходзіць сацыёлаг Аксана Шэлест

Аксана Шэлест / facebook.com/oksana.shelest.54

Верагодна, 4 жніўня затрымалі сацыёлага Аксану Шэлест — паплечніцу філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку Андрэй Ягораў

"З сярэдзіны дня на сувязь не выходзіць Аксана Шэлест. Яна, верагодна, таксама затрыманая. Аксана — сацыёлаг, калега Уладзіміра Мацкевіча і Таццяны Вадалажскай", — паведаміў ён.

Як распавядала Еўрарадыё, 4 жніўня сілавікі правялі ператрусы і затрымалі філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча і яго паплечнікаў — сацыёлага Таццяну Вадалажскую і грамадскага актывіста Улада Вялічку. Увечар стала вядома, што Вадалажскую адправілі на Акрэсціна: яна затрыманая на 10 сутак па крымінальнай справе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.