На суд над участковым прыйшлі 40 міліцыянераў (фотафакт)

На суд над участковым прыйшлі 40 міліцыянераў (фотафакт)

12 чэрвеня ў Кобрыне на суд над участковым Сяргеем Кулішовым прыйшлі больш 40 міліцыянераў. Фота з залы суда змясціў на сваёй старонцы ў Facebook брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін. Ён піша, што праваахоўніка судзяць за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў — ён зламаў нагу вяскоўцу. У зале суда знаходзіцца пацярпелы Анатоль Глыцюк, сведка Пётр Шыманскі, незалежны журналіст Тамара Шчапёткіна і дзясяткі міліцыянераў, якія занялі амаль усе вольныя месцы.

Як піша Пятрухін, начальнік РАУС заявіў, што суддзя судзіць не аднаго міліцыянера, а ўсю сістэму ўнутраных спраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі