На наступным тыдні чакаецца марознае надвор'е і снег

Снежань у Беларусі / Фота: Еўрарадыё
Снежань у Беларусі / Фота: Еўрарадыё

На наступным тыдні слупок тэрмометра не ўздымецца вышэй нулявой тэмпературы, паведамляюць сіноптыкі.

Увесь тыдзень чакаецца адмоўная тэмпература днём і ноччу. Да канца тыдня пойдзе снег.

Па начах у сярэднім чакаецца -7...2 градусы, днём — ад -4 да -1 градусаў. Самае халоднаяе надвор'е чакаецца ў аўторак: -5 градусаў днём і -7 ноччу. Плюсавых тэмператур сіноптыкі не чакаюць, усталюецца зімовае надвор'е.

Калі верыць доўгатэрміновага прагнозу, то моцных замаразкаў ў снежні не чакаецца, як і вялікай колькасці ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі