На Раство абяцаюць мароз да -19

На Раство абяцаюць мароз да -19

У бліжэйшыя суткі, 7 студзеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі снег. Удзень будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 са знакам мінус, пры праясненнях — 14-19 марозу. Удзень будзе 6-12 градусаў ніжэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі