На раптоўнай праверцы войска адпрацоўваюць контрдыверсійныя дзеянні

Вайскоўцы адпрацоўваюць разведвальныя і контрдыверсійныя дзеянні, паведамляе interfax.by. Прэс-служба Мінабароны таксама паінфармавала, што "цяпер мерапрыемствы праверкі выконваюцца ў злучэннях і воінскіх часцях".



Так, зенітная ракетная батарэя "Тор-М2" 120-й зенітнай ракетнай брыгады ВПС і войскаў СПА здзейсніла марш на палігон і заступіла на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. Падчас маршу адпрацаваныя пытанні супрацьдыверсійных дзеянняў і авіяцыйнага прыкрыцця.



Падраздзяленне малавысотнай радыёлакацыйнай станцыі "Раса-РБ" зрабіла "марш ў названы раён і выконвае мерапрыемствы па разгортванні і падрыхтоўцы да выканання задач па заступленні на баявое дзяжурства", паведамляе Мінабароны.



На палігон выведзены шэраг падраздзяленняў, у тым ліку беспілотныя авіяцыйныя комплексы 927-га цэнтра падрыхтоўкі і прымянення БАК ВПС і войскаў СПА.



Нагадаем, 16 студзеня Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева і паставіў задачу правесці раптоўную праверку Узброеных сілаў. Праверка пачалася 21 студзеня а 12-й гадзіне.



Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі