Збеглы лідар іспанскай апазіцыі вярнуўся — гэта гарачэй за шоу Netflix #ІхНоравы

Карлес Пучдэмон

Карлес Пучдэмон

У свеце ўсё так закруцілася, што стужка навінаў выдае сюжэты круцейшыя за серыялы. І гэта мы нават не гаворым пра падзеі ў Курскай вобласці.

 

Ён вярнуўся

Вы шмат гадоў не чулі прозвішча гэтага чалавека — Карлес Пучдэмон. Гэта былы каталонскі лідар. Пасля рэферэндуму 2017 года, калі Каталонія хацела аддзяліцца ад Іспаніі, ён з'ехаў з краіны і доўга жыў у Бельгіі. На яго забыліся. І вось... Пучдэмон вярнуўся. У Іспаніі яго чакаюць суд і турма.

Усю паліцыю Барселоны паднялі на вушы, усе ведаюць, што Пучдэмон у горадзе — яго бачылі на мітынгу. Ён сабраў сотні прыхільнікаў, сказаў ім, што вярнуўся — і сышоў. Знайсці палітыка не могуць. На выездзе з горада ўстанавілі блокпасты.

Нагадваем, што здарылася 7 гадоў таму. У 2017 годзе лідары Каталоніі, якія выступалі за незалежнасць, арганізавалі рэферэндум, але Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў яго незаконным. Каталонскія лідары абвясцілі незалежнасць рэгіёна — а Мадрыд увёў прамое кіраванне. Пучдэмон уцёк у Бельгію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі