На Месяцы знайшлі сховы — там можна будзе схавацца ад усяго

Вы б рызыкнулі схавацца ў такой пячоры?

Вы б рызыкнулі схавацца ў такой пячоры? / NASA

Навукоўцы ўпершыню выявілі пячору на месяцы, піша ВВС. Яе глыбіня не менш за сто метраў, і яна можа стаць ідэальным месцам для будучай базы.

Каб пабудаваць месяцовую базу, трэба знайсці бяспечнае месца, дзе астранаўты будуць абароненыя ад радыяцыі, экстрэмальных тэмператур і касмічнага надвор'я. Брытанская астранаўтка Хелен Шарман лічыць, што нядаўна выяўленая пячора няблага падыдзе для гэтых мэтаў. І праз 20-30 гадоў людзі на самой справе змогуць там жыць. Праблема ў тым, што пячора гэткая глыбокая, што спускацца ў яе прыйдзецца па вяроўцы. А каб выбрацца, магчыма, трэба будзе выкарыстоўваць рэактыўны ранец.

Навукоўцы ўпершыню зразумелі, што на Месяцы, верагодна, ёсць пячоры, каля 50 гадоў таму. А ў 2010 годзе камера місіі пад назвай Lunar Reconnaissance Orbiter зрабіла здымкі ям, якія маглі быць уваходамі ў пячоры. Аднак да гэтага часу даследчыкі не ведалі, наколькі глыбокімі яны могуць быць.

Верагодна, на Месяцы ёсць сотні падобных пячор.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі