На Алімпіядзе беларуская цяжкаатлетка спынілася ў кроку ад медаля
![Сюзана Валадзько](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/val.jpg.webp?itok=NuXoP0aG)
Сюзана Валадзько / t.me/olympicteamby/
23-гадовая беларуская цяжкаатлетка Сюзана Валадзько спынілася ў кроку ад медаля. 9 жніўня яна заняла чацвёртае месца на алімпійскім турніры па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі да 71 кг.
У суме дваябор'я Валадзько набрала 246 кілаграмаў: 111 у рыўку і 135 — у штуршку (яна двойчы не справілася з вагой 140 і 142 кг). У выніку бронзавай прызёрцы прайграла 10 кг.
Алімпійскай чэмпіёнкай стала амерыканка Алівія Рыўз.
![На Алімпіядзе беларуская цяжкаатлетка спынілася ў кроку ад медаля](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/33_52.jpg.webp?itok=HDbVC9IL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.