У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор
![Збор будзе трохтыднёвы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/0034.jpg.webp?itok=gtprhX4K)
Збор будзе трохтыднёвы / t.me/modmilby/
У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор, паведамляе Мінабароны. Яны пройдуць падрыхтоўку "на штатных воінскіх пасадах", папоўняць свае навыкі. З удзельнікаў збору сфармуюць падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны.
Таксама адпрацоўваецца сам працэс "апавяшчэння, прызыву і пастаўкі ваеннаабавязаных з запасу, атрымання неабходных запасаў матэрыяльных сродкаў, узбраення і спецыяльнай тэхнікі з баз, складоў, арсеналаў, прызначаных для фарміравання тэрытарыяльных войскаў, арганізацыі службы на кантрольна-прапускным пункце, а таксама аховы і абароны аб'ектаў інфраструктуры Маскоўскага раёна".
![У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0033_5.jpg.webp?itok=XyrR0n_S)
![У Маскоўскім раёне Мінска ваеннаабавязаных выклікалі на збор](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/0035.jpg.webp?itok=WhTMWUBB)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.