У Віцебскай вобласці працягваюцца "мабілізацыйныя вучэнні"
![На "пункце папярэдняга збору" ў Бешанковічах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-08/22.jpg.webp?itok=NhScSQu8)
На "пункце папярэдняга збору" ў Бешанковічах / t.me/beshencovichizara/
У Віцебскай вобласці ўжо больш за тыдзень працягваюцца "мабілізацыйныя вучэнні". На гэты раз ваеннаабавязаных збіраюць у Бешанковічах. Як піша раённая газета, гэта "кантрольная яўка". Мужчын збіраюць на "пункт папярэдняга збору", які разгарнулі ў будынку ПМК-41. Там адбываецца "ўдакладненне звестак вайсковага ўліку".
Калі днямі ў Глыбокім ваеннаабавязаных выклікалі ў ваенкамат СМС-паведамленнямі, то ў Бешанковічах разнеслі звычайныя позвы.
"Мабілізацыйныя вучэнні" працягнуцца на Віцебшчыне да 9 жніўня.
![У Віцебскай вобласці працягваюцца "мабілізацыйныя вучэнні"](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/21_21.jpg.webp?itok=m2LQqgPx)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.