На польскай мяжы чэргі машын знікаюць, а на літоўскай — растуць

На польскай мяжы чэргі машын знікаюць, а на літоўскай — растуць

На польскай мяжы нарэшце істотна зменшыліся чэргі легкавых аўтамабіляў: па стане на 12.00 яны засталіся толькі ў Пясчатцы (70 машын) і ў Брэсце (90 машын). Астатнія пункты пропуску вольныя. Раней перасячэнне беларуска-польскай мяжы ўскладнялася тым, што ў польскіх мытнікаў узніклі праблемы з праграмным забеспячэннем. Да таго ж на мяжу з Еўрасаюзам падцягнуліся расіяне, у якіх пачаліся доўгія выходныя.

Затое на літоўскай мяжы растуць чэргі — як для легкавога, так і для грузавога транспарту. Па стане на 12.00 на выездзе з Беларусі стаяць:

- у Катлоўцы — 80 легкавікоў і 60 грузавікоў;

- у Каменным Логу — 80 легкавікоў і 235 грузавікоў;

- у Беняконях — 159 легкавікоў і 58 грузавікоў;

- у Прывалцы — 32 легкавікі і 89 грузавікоў.

Ёсць чэргі і на латвійскай мяжы: 190 грузавікоў у Грыгароўшчыне, 30 легкавікоў і 110 грузавікоў у пункце Урбаны, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі