Вы тут

На польска-беларускім памежным пераходзе адбыўся выбух

Памежны пераход "Кузніца" / newgrodno.by

На памежным пераходзе Кузніцы на польска-беларускай мяжы адбыўся выбух у пункце кантролю аўтатранспарту, паведамляе выданне Onet.

Загарэўся аўтамабіль, пацярпеў адзін чалавек.

Прэс-сакратарка Падляскага памежнага атрада ў Беластоку заявіла, што выбух адбыўся ў будынку мытнай службы. Падрабязнасцей пакуль няма.

У гэтым раёне польскімі ўладамі абвешанае надзвычайнае становішча праз мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.