На парад у Маскву адпраўляюць 73 беларускіх вайскоўцаў

На парад у Маскву адпраўляюць 73 беларускіх вайскоўцаў

На парад у Маскву адпраўляюць 73 беларускіх вайскоўцаў, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства абароны нашай краіны. Гэта будуць вайскоўцы зводнай роты ганаровай варты. Яны прадставяць Беларусі на парадзе, які праводзіцца ў гонар 75-х угодкаў перамогі над нацысцкай Германіяй. Калі ў Мінску парад прайшоў 9 траўня, то ў Маскве з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса яго перанеслі на 24 чэрвеня. Беларускія вайскоўцы адправяцца ў Расію ўжо 15 чэрвеня.

Таксама ў сераду стала вядома, што на парадзе Перамогі ў Маскве будзе прысутнічаць Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі