На палігоне "Лепельскі" гарэў БМП, вайсковец атрымаў апёкі

На палігоне "Лепельскі" гарэў БМП, вайсковец атрымаў апёкі

На палігоне "Лепельскі" гарэў БМП, вайсковец атрымаў апёкі. Яго шпіталізуюць у Галоўны вайсковы медыцынскі цэнтр у Мінску, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Здарэнне адбылося падчас заняткаў па кіраванні БМП. Вайсковец тэрміновай службы, яфрэйтар, паведаміў камандаванню пра ўзгаранне. І толькі атрымаўшы загад, заглушыў матор і самастойна пакінуў БМП. Ён находзіцца ў свядомасці.

Узгаранне БМП ліквідавалі. Цяпер высвятляецца яго прычына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі