На Нямізе ў Мінску — вялізны затор: абарваліся тралейбусныя драты (фота)

На Нямізе ў Мінску — вялізны затор: абарваліся тралейбусныя драты (фота)

На вуліцы Няміга ў Мінску акурат у вечаровы час пік узнік вялізны транспартны затор. Як высветлілі журналісты Еўрарадыё на месцы здарэння, прычынай стаў абрыў тралейбусных дратоў. 

Затор расцягнуўся ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Калектарнай. Затор на Нямізе выклікаў транспартныя праблемы на іншых вуліцах — Раманаўскай Слабадзе, праспектах Незалежнасці і Пераможцаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі