На новым альбоме Канье Уэста гучыць піяніна "Беларусь"

На новым альбоме Канье Уэста гучыць піяніна "Беларусь"

Новы альбом Канье Уэста "Ye", які выйшаў 1 чэрвеня і за тыдзень набраў сотні мільёнаў праслухоўванняў, выявіўся крыху беларускім. Аказваецца, у чацвёртым трэку "Wouldn't Leave" разам з сінтэзатарам Jupiter гучыць піяніна "Беларусь"! 

Пра гэта ў сваім Twitter напісаў лідар Bon Iver Джасцін Вернан — даўні прыхільнік піяніна беларускай вытворчасці. Па яго словах, партыю на інструменце сыграў яго сябра Філ Кук.

Яшчэ ў 2011 годзе Bon Iver выпусцілі кліп на кавер "I Can't Make You Love Me" Боні Райт. У цэнтры кліпа — акурат піяніна "Беларусь".

Што да альбома Канье Уэста, то ён складаецца з сямі трэкаў, якія гучаць цягам 23 хвілін. Прэзентацыя LP адбылася на ранчы ў горнай даліне штата Ваёмінг, на ёй прысутнічалі сваякі Канье, журналісты і калегі. Праўда, гаспадары ранча засталіся вельмі незадаволенымі "незразумелай" вечарынкай. Маўляў, Канье пастаянна мяняў свае планы, затрымаў выступ на некалькі гадзін, да таго ж перавысіў магчымую гучнасць. "Больш ніякіх рэпераў", — вырашылі ўласнікі дома.


Цікава, што вокладку альбома рэпер сфатаграфаваў на айфон падчас дарогі на вечарынку. На вокладцы фраза "I hate being bipolar. It's awesome" ("Я ненавіджу сваю біпалярку. Яна цудоўная". Знаўцы мяркуюць, што гэта слоган людзей з біпалярным разладам, і Канье тым самым прызнаецца ў сваёй хваробе.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі