На новаадкрытай веладарожцы ў Брэсце адразу прыпаркаваліся аўтамабілісты

На новаадкрытай веладарожцы ў Брэсце адразу прыпаркаваліся аўтамабілісты

У Брэсце на вуліцы Янкі Купалы 22 верасня ўрачыста адкрылі веладарожку на праезнай частцы. Веладарожка размясціліся па абодва бакі дарогі, піша tut.by

Шырыня велапаласы ў напрамку вуліцы Гродзенскай складае адзін метр, у напрамку Піянерскай — 80 сантыметраў. Дзе магчыма, транспартны і веласіпедны плыні аддзялілі зонай для паркоўкі, а перад скрыжаваннямі для раварыстаў зрабілі тратуарныя з'езды з заніжанымі бардзюрамі да пешаходных пераходаў. Неўзабаве каля пераходаў таксама з'явяцца турнікі для раварыстаў, за якія можна будзе трымацца ў чаканні зялёнага сігналу.

Брэсцкія кіроўцы яшчэ толькі прызвычайваюцца да новаўвядзенняў. Напрыклад, у дзень адкрыцця веладарожак на іх прыпаркаваліся некалькі аўто. У ДАІ кажуць, што гэтую праблему плануецца вырашыць, у тым ліку — інфармацыйнай працай з аўтамабілістамі.

Начальнік УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Талатай запэўнівае, што неўзабаве ў горадзе з'явіцца больш веладарожак. Па яго словах, лагістыку плануецца распрацаваць так, каб раварыст мог без асаблівых цяжкасцяў трапіць у любую частку горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі