Вы тут

На нарадзе ў Лукашэнкі гаварылі пра цэны, дэфіцыт і ажыятаж

Нарада ў Лукашэнкі / БЕЛТА

26 траўня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі гаварылі пра цэны, дэфіцыт і ажыятаж. На ёй прысутнічалі першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч, старшыня Камітэта дзяржкантроля Леанід Анфімаў, кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Бельскі. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка традыцыйна падкрэсліў, што асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тавары першай неабходнасці і сацыяльна значныя тавары, "без якіх людзі абысціся не могуць, асабліва ва ўмовах эпідэміі".

Калтовіч запэўніў, што сітуацыя на спажывецкім рынку "кіраваная, прагназаваная і стабільная", а таксама, што "няма дэфіцыту і няма ажыятажу".

"Думаю, сёння сітуацыя такая, што мы не проста павінны сузіраць, але і, пры неабходнасці, умешвацца ў тыя працэсы, якія адбываюцца на ўнутраным спажывецкім рынку", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. У сваёй прамове ён неаднаразова прыводзіў прыклад Расійскай Федэрацыі.

"І паглядзіце: вельмі прасунутыя ў рынкавых адносінах краіны хуценька і межы зачынілі, Расія нават паліва ўжо забараніла ўвозіць на ўнутраны рынак, — гаварыў Лукашэнка. — Вось вам і ўвесь рынак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.