На мінчанку, якая трымала ў кватэры 76 катоў, склалі пратакол

 На мінчанку, якая трымала ў кватэры 76 катоў, склалі пратакол

На мінчанку, якая трымала ў кватэры 76 катоў, склалі адміністратыўны пратакол паводле арт. 15.46 КаАП (парушэнне правілаў утрымання хатніх і (або) драпежных жывёлаў). Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Жыхарка шматпавярховіка па вуліцы Чайлыткі не першы год разводзіла ў кватэры жывёлаў, утварала антысанітарыю і не рэагавала на заўвагі суседзяў. Тыя яшчэ ў 2010 годзе звярталіся ў розныя службы са скаргамі, але жанчына нікога не пускала ў кватэру.

6 чэрвеня да яе ў кватэру прыйшла вялікая інспекцыя ў складзе прадстаўнікоў адміністрацыі Фрунзенскага раёна, міліцыі, МНС, камунальных і санітарных службаў. Гаспадыня вымушаная была адчыніць дзверы. Тады служба адлову з прадпрыемства “Фауна” забрала з кватэры 76 катоў, якіх трымалі ў жудасных умовах. Усе жывёлы былі недагледжаныя, многія — цяжка хворыя.

Справу “стыхійніцы” будзе разглядаць суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі