На літоўскай мяжы зноў заторы грузавікоў — каля 650 машын

На літоўскай мяжы зноў заторы грузавікоў — каля 650 машын

На літоўскай мяжы зноў заторы грузавікоў. Паводле інфармацыі з сайта Дзяржаўнага памежнага камітэта па стане на 10.00, ва ўсіх пунктах пропуску ў суме набіраецца каля 650 машын. Больш за ўсё іх у Каменным Логу — 210 фур, у Прывалцы стаіць 145 машын, у Катлоўцы — 120, у Беняконях — 71.

Чэргі ёсць таксама на мяжы з Латвіяй — у Грыгароўшчыне — 40, ва Урбанах — 60 машын.

На мяжы з Польшчай вялікая чарга грузавікоў стаіць у Бераставіцы — на ўездзе ў Беларусь чакаюць 150 машын, а ў Брузгах таксама на ўездзе — 70 машын.

На мяжы з Украінай праезд вольны і толькі ў Новай Рудні чакаюць 20 легкавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі