На хакейным чэмпіянаце свету зборная Расіі разграміла Швейцарыю (відэа)

Расійская зборная ў прысутнасці 13300 гледачоў зняла ўсе пытанні яшчэ ў першым перыядзе, калі шайбы закінулі Cяргей Плотнікаў (13-я секунда!, першая шайба чэмпіянату), Аляксандр Авечкін (7-я хвіліна, у большасці) і Вадзім Шыпачоў (18-я). На 30-й хвіліне вызначаецца Антон Бялоў, а пераможную кропку на 59-й ставіць Даніс Зарыпаў — 5:0.
 

Сёння адбудуцца матчы Беларусь — ЗША (Мінск-Арэна, 20.45), Славакія — Чэхія (Чыжоўка-Арэна, 20.45). Урачыстае адкрыццё чэмпіянату з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля адбудзецца перад матчам беларускай зборнай з амерыканцамі.

Нагадаем, удзельнікі чэмпіянату падзеленыя на дзве групы: А — Швецыя, Чэхія, Канада, Славакія, Нарвегія, Данія, Францыя, Італія (яны гуляюць на "Чыжоўка-Арэне") і В — Фінляндыя, Расія, ЗША, Швейцарыя, Нямеччына, Латвія, Беларусь, Казахстан (матчы адбудуцца на "Мінск-Арэне"). У 1/4 фінала выходзяць па 4 лепшых каманды з кожнай групы. Аўтсайдэры груп мусяць развітацца з элітай. Фінал і матч за трэцяе месца пройдуць 25 траўня на "Мінск-Арэне".

Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету

Склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету (спіс)

Фота — ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі