Вы тут

На гістарычных будынках Пінска з'явяцца QR-коды

Пінск / БЕЛТА

У Пінску на фасады гістарычных будынкаў прымацуюць шыльды з QR-кодамі. Першая з іх з'явіцца ўжо сёння на музеі Беларускага Палесся, інфармуе БЕЛТА. 

Гэты праект прымеркаваны да акцыі "Пінск — культурная сталіца Беларусі 2019 года". З такой ініцыятывай выступілі гараджане, а ўлады падтрымалі. У гарвыканкаме кажуць, што ў горадзе шмат помнікаў архітэктуры з цікавай гісторыяй, незвычайнымі лёсамі іх уладальнікаў. 

Спярша шыльдачкі з'явяцца на чатырох самых знакавых архітэктурных аб'ектах Пінска. Гэта былоы кляштар францішканцаў (кафедральны касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі), былы калегіюм езуітаў (музей Беларускага Палесся), палац Бутрымовіча (ЗАГС) і будынак "Сінема-Казіно" (Палескі драмтэатр). Пры счытванні QR-кода на экране смартфона будзе адчыняцца тэматычная старонка на сайце Пінскага гарвыканкама з інфармацыяй пра славутасці горада.

Пазней QR-коды плануецца нанесці на фасады будынкаў касцёла Карла Барамея (гарадскі канцэртная зала), ансамбля былога кляштара бернардзінцаў (Варварынская царква), былой пякарні другой паловы XIX стагоддзя, сінагогі.