На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуецца да 9 градусаў марозу і без ападкаў

На гэтым тыдні ў Беларусі прагназуецца да 9 градусаў марозу і без ападкаў

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца марознае надвор'е без ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па прагнозах сіноптыкаў, беларусы нарэшце пабачаць сонца. Але ападкаў не чакаецца, таму зіма па-ранейшаму будзе бясснежная.

У аўторак, 9 студзеня, пройдзе невялікі мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе -3...-9 градусаў, удзень чакаецца ад 3 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

У сераду будзе пераважна без ападкаў. Хіба што ўначы ў асобных раёнах па паўночным усходзе Беларусі магчымы кароткачасовы снег. Начная тэмпература паветра будзе ў дыяпазоне ад 2 да 8 градусаў са знакам "мінус", а ўдзень будзе -2...+3.

У чацвер, 11 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 2 градусаў марозу па паўднёвым захадзе да 9 са знакам "мінус" па ўсходзе краіны. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад -3 да +2 градусаў.

У пятніцу, 12 студзеня, ападкаў не чакаецца. Уначы будзе 3-9 ніжэй за нуль, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў марозу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі