На Дзень Перамогі ў Беларусі будзе да 24 цяпла, пераважна без ападкаў

На Дзень Перамогі ў Беларусі будзе да 24 цяпла, пераважна без ападкаў

У панядзелак, 9 траўня, на Дзень Перамогі ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы ўдзень месцамі магчымыя ў Брэсцкай вобласці.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 7-12 градусаў са знакам плюс (у асобных раёнах — 4-6 градусаў вышэй за нуль), у дзённыя — 18-24 цяпла.

На Дзень Перамогі ў Беларусі будзе да 24 цяпла, пераважна без ападкаў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі