На "Дакары" загінулі тры чалавекі, а сярод іх — матацыкліст Эрык Палант

Учора стала вядома пра гібель 50-гадовага бельгійскага матацыкліста Эрыка Паланта (на здымку). Што з ім здарылася, дакладна невядома. Праводзіцца расследаванне. Палант выступаў за каманду "Хонда". У яго засталося пяцёра дзяцей.



Эрык Палант стаў 23-м загінулым удзельнікам "Дакара" за ўсю 36-гадовую гісторыю ралі.



Стала вядома таксама пра смерць дваіх гледачоў, якія ехалі на аўтамабілі за ўдзельнікамі гонкі. Машына перавярнулася на небяспечным участку дарогі.

Як расіянін Шыбалаў шакаваў сваім учынкам на ралі "Дакар" (відэа)
 


Фота — AFP

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі