На Чырвонай плошчы ў Маскве мужчына стрэліў сабе ў галаву

На Чырвонай плошчы ў Маскве мужчына стрэліў сабе ў галаву

На Чырвонай плошчы ў Маскве акцыяніст Павел Крысевіч стрэліў сабе ў галаву з пісталета, паведамляе t.me/readovkanews.

Мужчына зрабіў два папераджальныя стрэлы ў паветра, а потым — сабе ў галаву. Паводле папярэдніх звестак, акцыяніст страляў халастым патронам з пісталета Макарава. 

Яго адразу ж затрымалі міліцыянты. 

Перад акцыяй Крысевіч распаўсюдзіў маніфест, дзе гаворыцца, што гэта "кантрольны стрэл дзяржаўнаму запалохванню, нябеснаму і жывёльнаму браджэнню ў галовах".

Заканчваецца маніфест фразай: "Перад Крамлёўскай заслонай адбудзецца стрэл".

На Чырвонай плошчы ў Маскве мужчына стрэліў сабе ў галаву
Перформанс на Краснай плошчы / t.me/readovkanews
На Чырвонай плошчы ў Маскве мужчына стрэліў сабе ў галаву
Перформанс на Краснай плошчы / t.me/readovkanews

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі