Вы тут

На чыгуначным вакзале ў Асіповічах назву станцыі пераклалі на беларускую

У Асіповічах памянялі шыльду / Фота са старонкі Арцёма Агафонава ў Facebook

На чыгуначным вакзале ў Асіповічах назву станцыі пераклалі на беларускую мову. Гэта абурыла старшыню прарасійскага руху “Гражданское согласие” Арцёма Агафонава. Ён лічыць, што ўлады "працягваюць марнаваць грошы на бескарысную замену таблічак па ўсёй краіне". Гэтым летам Агафонаў абараняў рускамоўнае графіці ў Слоніме, але ў выніку яго зрабілі двухмоўным.

Сёлета рускамоўны надпіс над галоўным уваходам у будынак чыгуначнага вакзалу ў Мінску таксама замянілі на беларускамоўны. Пазней да яго дадалі шыльду на англійскай мове. Гэта таксама выклікала абурэнне прарасійскіх актывістаў і бурленне ў ананімных тэлеграм-каналах.

Так было раней / rw.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.