На бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае, штодня будзе мокры снег

На бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае, штодня будзе мокры снег

На бягучым тыдні ў Беларусі сіноптыкі прагназуюць мінусавую тэмпературу (праўда, пераважна ў начныя гадзіны) і мокры снег. Ён ужо прайшоў у панядзелак. На 24 лістапада ў многіх раёнах нашай краіны таксама чакаюцца невялікія ападкі. Уначы тэмпература паветра складзе ад 5 градусаў са знакам мінус да 1 цяпла, удзень — ад мінус 1 да 4 градусаў вышэй за нуль, інфармуе belta.by.

У сераду, 25 лістапада, невялікі снег магчымы толькі ў начныя гадзіны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Уначы тэмпература паветра складзе 2-7, месцамі да 10 марозу, у дзённыя гадзіны — ад мінус 4 да 2 градусаў са знакам плюс. Падобныя тэмпературныя паказчыкі будуць і 26 лістапада. У чацвер невялікі снег чакаецца ўдзень у Брэсцкай вобласці.

У пятніцу, 27 лістапада, мокры снег магчымы толькі ў асобных раёнах нашай краіны. На дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. У начныя гадзіны прагназуецца 1-8 градусаў са знакам мінус, у дзённыя — ад мінус 3 да плюс 3.

У выхадныя дні пацяплее, але снег і мокры снег таксама прагназуецца. 28 лістапада чакаецца ў начныя гадзіны ад 0 да мінус 6, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў. У нядзелю, 29 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі прагназуецца мокры снег і дождж. Уначы будзе ад 4 градусаў ніжэй за нуль да 2 цяпла, удзень — ад 0 да 5 градусаў са знакам плюс.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі