На бягучым тыдні ў Беларусі будзе дажджліва

На бягучым тыдні ў Беларусі будзе дажджліва

У аўторак, 20 кастрычніка, надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 да +7 градусаў, месцамі па паўночным усходзе — 0 - мінус 3 градусы. Днём будзе 5-11 градусаў вышэй за нуль.

У сераду і чацвер чакаецца дажджлівае надвор’е, ва ўсходніх раёнах краіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ў сераду ноччу чакаецца ад 1 да 8 градусаў цяпла, па паўночным усходзе — 0 - мінус 3 градусы, удзень — ад 2 да 9 градусаў вышэй за нуль. У чацвер ноччу будзе 0-+6 градусаў, днём — +2+9 градусаў цяпла.

У пятніцу, 23 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, ён прынясе на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе +2+7 градусаў, днём — ад +5 да +11 градусаў цяпла.

У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску ападкаў стане меней.

Фота: playcast.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі