На Брэстчыне ў нядзелю будзе да +23

На Брэстчыне ў нядзелю будзе да +23

У бліжэйшыя суткі, 2 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах, а ўдзень па поўначы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымыя навальніцы. На астатняй частцы тэрыторыі пераважна без ападкаў.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду, уначы па паўночным усходзе парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла. Удзень будзе 15-21 градус, на паўднёвым захадзе — да 23 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі