На Брэстчыне 8-гадовы хлопчык загінуў пад трактарам (фота)

Трагедыя адбылася ўвечары 1 жніўня ў вёсцы Малыя Зводы Брэсцкага раёна. Як інфармуе мясцовая ДАІ, 37-гадовы мясцовы жыхар на трактары "Беларус 82П" з прычэпам наехаў на 8-гадовага хлопчыка.

Паведамляецца, што некалькі дзяцей гулялі на праезнай частцы недалёка ад трактара. Падчас гульні хлопчык схаваўся за задняе левае кола прычэпа. Кіроўца не заўважыў яго, калі пачаў рухацца. Толькі праехаўшы каля 30 метраў, ён пачуў крыкі дзяцей і спыніўся. Выйшаўшы з трактара, мужчына пабачыў, што на дарозе ляжыць загінулае дзіця.

Фота: gaibrest.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі