На аўтадарогу Мінск — Магілёў будуць садзіцца баявыя самалёты

Такую выснову можна зрабіць з паведамлення, размешчанага ў “Белорусской военной газете”.

“У сувязі з правядзеннем вучэння ВПС і войсках СПА 10 верасня з 9.00 да 16.00 па тэхнічных прычынах будзе забаронены рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўчастку аўтамабільнай дарогі М4 Мінск — Магілёў у раёне населенага пункта Хутар. Аб’езд зачыненага ўчастку будзе ажыццяўляцца па аўтамабільных дарогах у адпаведнасці з дарожнымі знакамі, якія паказваюць маршруты аб’езду”.

Населены пункт Хутар знаходзіцца паміж Чэрвенем і Бярэзіна.

Нагадаем, 19 жніўня, згодна з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі на 2013-2014 навучальны год, пачаліс тактычныя вучэнні з авіяцыйнымі вайсковымі часткамі. Яны праводзяцца пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і войскаму СПА — начальніка авіяцыі палкоўніка Ігара Аляксейчыка.

У часе вучэнняў будуць адпрацаваныя практычныя дзеянні падраздзяленняў авіячастак па перабазіраванні на аператыўныя аэрадромы, дзеянні авіяцыі на значным аддаленні ад асноўных аэрадромаў. Адначасова з пытаннямі баявога выкарыстання авіяцыі плануецца адпрацаваць комплекс задач зенітнымі ракетнымі войскамі па прыкрыцці важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў.

Упершыню ў гісторыі Узброеных сіл Беларусі пасадку на аэрадромны ўчастак дарогі ажыццявілі ў красавіку 2007 году. З тых часоў падобныя задачы ваенная авіяцыя выконвае ў часе вучэнняў пастаянна, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі