На Аўгустоўскім канале пройдзе фестываль воднага турызму

Міжнародны фестываль воднага турызму “Нёманская вясна-2015” пройдзе на Аўгустоўскім канале 17-19 красавіка, перадае БЕЛТА. Аматары катамаранаў і байдарак паўдзельнічаюць у спаборніцтвах, якія адбудуцца на рацэ Асташанка ля вёскі Нёмнава. Усяго на фестываль заявілася каля 300 удзельнікаў з Мінска і рэгіёнаў, а таксама будуць каманды з Украіны, Літвы, Польшчы, Латвіі і Расіі. Усяго будзе прыкладна 15 каманд па 16 чалавек у кожнай, прычым узрост удзельнікаў павінен быць не меней за 14 гадоў.

Спартсмены і аматары будуць спаборнічаць на хуткасць праходжання водных участкаў на катамаранах і байдарках у асабістым і групавым заліках. Апроч саміх спаборніцтваў у рамках фестывалю пройдзе конкурс фільмаў пра водны турызм і канцэрты аўтарскай песні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі