На 89-м годзе жыцця памерла легендарная бягуха Марыя Іткіна

На 89-м годзе жыцця памерла легендарная бягуха Марыя Іткіна

На 89-м годзе жыцця памерла славутая савецкая і беларуская бягуха на кароткія дыстанцыі Марыя Іткіна, паведамляе прэс-служба БФЛА.

Яна нарадзілася ў Рослаўлі на Смаленшчыне. Потым разам з сям'ёй пераехала ў сталіцу Беларусі, дзе выступала за мінскі клуб "Спартак", а потым — за мінскае "Дынама".

У свой час Марыю Іткіну назвалі "самай медаляноснай" спартоўкай былога СССР. Яна 34 разы заваёўвала тытул чэмпіёнкі СССР, чатыры разы была чэмпіёнкай Еўропы і неаднаразова ставіла сусветныя рэкорды. "Узнагарод і тытулаў было б больш, калі б праводзіліся чэмпіянаты свету, але іх тады яшчэ не вынайшлі. Амаль два дзясяткі гадоў яна ярка жыла ў вялікім спорце, падымаючы планку рэкордаў, дамагаючыся эфектных перамог, прыносячы славу і Беларусі, і Савецкаму Саюзу. Ёй было прысвоена тры дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн Айчыны, ордэн "Знак Пашаны" і медаль "За працоўную доблесць", — адзначаюць у БФЛА.

Пасля завяршэння выступаў Іткіна ўзначаліла лёгкаатлетаў беларускага "Дынама". 

Развітанне з Марыяй Лявонцьеўнай Іткінай адбудзецца 2 снежня ў 14:00 па адрасе: Мінск, вул. Сямашкі, д. 8, корпус 8.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі