На 8 лютага абвясцілі штармавое папярэджанне — будзе завіруха

На нядзелю, 8 лютага ў Беларусі абвясцілі штармавое папярэджанне: чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, а ўначы і раніцай сіноптыкі прагназуюць завіруху.

У сувязі з неспрыяльным прагнозам надвор’я МНС папярэджвае пра магчымую небяспеку: шквалісты вецер можа стаць прычынай абрыву лініяў сувязі і электраперадач, а таксама пашкоджання слаба замацаваных канструкцыяў і збудаванняў, падзення дрэваў. У часе завірухі зніжаецца бачнасць на дарогах.

Грамадзянам рэкамендуюць прыбраць з двара і балконаў гаспадарчыя рэчы і абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду жыллю. Машыны пры гэтым варта паставіць у гараж, або запаркаваць падалей ад дрэваў і слаба замацаваных канструкцыяў.

Мінакам на вуліцы раюць пазбягаць дрэваў і рознага кшталту збудаванняў падвышанай рызыкі (мастоў, эстакадаў, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў). Кіроўцам рэкамендуюць не садзіцца за руль, аднак калі паездка неабходная, іх заклікаюць быць гранічна пільнымі ва ўмовах кепскай бачнасці.

Фота: websmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі