На 23 студзеня ў Беларусі прагназуецца дождж
![На 23 студзеня ў Беларусі прагназуецца дождж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_eb6f75ad6a3a460f43258665002bb449_519037.jpg.webp?itok=ueGq902y)
На 23 студзеня ў Беларусі прагназуецца дождж. Праўда, ападкі магчымыя толькі ў асобных раёнах. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад -3 да +2 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), удзень — ад +1 да +7 (у сталіцы — 1-3 цяпла).
Чакаецца, што падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і на наступным тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.