Вы тут

На 12 чэрвеня прагназуюць да +33

pixabay.com

12 чэрвеня ў Беларусі па-ранейшаму захаваецца спякотнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет. 

Істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўдзень месцамі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах парывы ​​да 14 метраў за секунду. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад +11 на поўначы да +20 на поўдні краіны. Удзень чакаецца да 27-33 вышэй за нуль.