Пра колькасць разбураных помнікаў распавяла намеснік дырэктара Усходняга дэпартамента МЗС Польшчы Ганна Касцюшава-Мішталь. І дадала, што такія дзеянні "нельга інтэрпрэтаваць інакш, чым накіраваныя супраць Польшчы".
Знішчаць з падачы ўладаў месцы пахавання польскіх жаўнераў і помнікі ў Беларусі пачалі ў чэрвені. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Сурконты, каля вёскі Плябанішкі, у Іўі.